Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прыватызацыя ўкраінскага прадпрыемства " Крыварожсталь" будзе перагледжаная


КІЕЎ: Прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка паведаміла, што яна даручыла Дзяржаўнаму Маёмаснаму Фонду паўторна правесьці аўкцыён сталеліцейнага заводу “Крыварожсталь”. Суд пацьвердзіў, што прыватызацыя прадпрыемства адбылася з парушэньнем заканадаўства. Летась завод быў прададзены за 800 мільёнаў даляраў групе ўзначальванай зяцям былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктарам Пінчуком і яшчэ адным украінскім алігархам Рынатам Ахметавым. Яны набылі завод, хаця расейская кампанія і амэрыканска-брытанскі кансорцый прапанавалі лепшую цану.
XS
SM
MD
LG