Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны ордэр на арышт былога прэм''ера Кіргістану


БІШКЕК: Кіргіская пракуратура паведаміла, што яна выдала міжнародны ордэр на арышт былога прэм’ера Нікалая Танаева. Ён абвінавачваецца ў нелегальным пераводзе аднаго мільёна даляраў дзяржаўных сродкаў на рахунак будаўнічай фірмы свайго сына. Генеральны Пракурор Азімбек Бэкназараў лічыць, што Танаеў хаваецца ў Расеі, і ў Маскву была накіравананая просьба аб ягонай экстрадыцыі. У выпадку прызнаньня яго вінаватым Танаеву пагражаюць 8 гадоў турмы. У мінулым тыдні Беканазараў заявіў, што агулам пракуратура выдала міжнародныя ордэры на арышты 10 чалавек, аднак не ўдакладніў-каго.
XS
SM
MD
LG