Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародны Суд рассьледуе падзеі ў Дарфуры


ГААГА: Міжнародны Суд афіцыйна ўзбудзіў сьледзтва ў справе падзеяў ў суданскай правінцыі Дарфур. Правінцыя апустошаная ў выніку двухгадовай грамадзянскай вайны і голаду. Каля трохсот тысч чалавек загінулі, а 2 мільёны былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Пракурор Луі Морэна паведаміў, што суд засяродзіць увагу на асабістай адказнасьці за крымінальныя злачынствы асобных людзей. Міжнародны Суд у Гаазу быў створаны ў 2002 годзе для асуджэньня генацыду і найбуйнейшых парушэньняў правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG