Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вымова дэпутату Юрасю Глушакову за спазьненьне на 1 хвіліну застаецца ў сіле


RFERL Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Віктар Казачок адмовіў дэпутату гарадзкога Савету Юрасю Глушакову ў пазове да дырэкцыі абласнога краязнаўчага музэю.

Спадар Глушакоў як старшы навуковы супрацоўнік музэю аспрэчваў вымову дырэктара Аляксандра Алейніка за спазненьне на працу на 1 хвіліну.

Усяго за паўгоду дырэктар музэю вынес Юрасю Глушакову 3 вымовы і адну заўвагу. Назіральнікі лічаць, што адміністрацыя проста выжывае з працы спадара Глушакова за ягоную актыўную грамадзкую пазыцыю.
XS
SM
MD
LG