Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макс Мірны – чэмпіён адкрытага чэмпіянату Францыі ў парным разрадзе


ATPTennis.com / Уладзімер Каткоўскі, Прага У суботу беларус Макс Мірны і швэд Ёнас Б''ёркман перамаглі ў фінале "Ралан-Гароса" амэрыканскую пару братоў Майка і Боба Браянаў.

Макс Мірны і Ёнас Б''ёркман прайгралі першы сэт, але ўпэўнена перамаглі ў другім і трэцім вырашальным сэце: 2:6, 6:1, 6:4. Матч доўжыўся адну гадзіну 32 хвіліны.

Швэдзка-беларуская пара сьвяткую вялікую перамогу менш, чым праз год пасьля таго, як яны сталі гуляць разам (перад гэтым Макс Мірны некалькі гадоў гуляў з індусам Махешам Бгупаці).

Для швэдзкага вэтэрана гэта ўжо восьмы тытул у турнірах "вялікага шлема" (grad slam). Цяпер ён мае на сваім ліку ўсе чатыры тытулы: адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, адкрыты чэмпіянат ЗША, Уімблдон і вось цяпер – Ралан Гарос.

Для Макса Мірнага гэта першая перамога на "Ралан Гаросе" і трэцяя перамога ў турнірах "вялікага шлема". Раней ён двойчы выйграваў адкрыты чэмпіянат ЗША: у 2000 годзе разам зь Лейтанам Х''юітам і ў 2002 годзе разам з Махешам Бгупаці.

(Мірны: ) "Прыемна перамагаць. Скажу шчыра, я больш нэрваваўся ў паўфінале. Я ўжо тройчы тут быў у паўфінале, і кожны раз прайграваў. Што датычыць фіналу, то я гуляў горш, чым у паўфінале. Але Ёнас, мой партнэр, дапамог мне ў некаторых складаных сытуацыях, і ў нас была добрая камандная гульня. Мы дапамагалі адзін адному".
XS
SM
MD
LG