Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі: "Акцыі пасьля рэфэрэндуму сапраўды былі мірныя"


Валер Карбалевіч, Менск Чаму ў Беларусі ўзмацняюцца палітычныя рэпрэсіі? Гэтай тэме прысьвечаная новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Удзельнікі: старшыня незарэгістраванага праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і намесьнік галоўнага рэдактара “Белорусской газеты” Віктар Марціновіч.

(Валер Карбалевіч: ) “Мікола Статкевіч і Павал Севярынец атрымалі па тры гады пазбаўленьня волі за арганізацыю акцыяў пратэсту пасьля скандальнага рэфэрэндуму 17 кастрычніка мінулага году. Можна лічыць, што на сёньняшні дзень у Беларусі сем палітычных зьняволеных: Леванеўскі, Васільеў, Марыніч, Клімаў, Скрабец, і вось Статкевіч і Севярынец. Што тычыцца апошняга прысуду ў аўторак, то зьвяртае на сябе ўвагу некалькі фактаў. Найперш, акцыі, якія ладзіла апазыцыя пасьля рэфэрэндуму, былі, мусіць, ня самымі масавымі апошнім часам. Але крымінальную справу завялі менавіта адносна гэтых падзеяў.

Па-другое, упершыню прадстаўнікі апазыцыі асуджаныя да пазбаўленьня волі за мірную акцыю. Там не было нейкіх сутыкненьняў зь міліцыянтамі, боек, перакуленых аўтамабіляў. Па-трэцяе, можна было б чакаць, што расправа над арганізатарамі акцыяў адбудзецца хутка, адразу пасьля падзеяў. Аднак справе далі ход толькі празь некалькі месяцаў пасьля рэфэрэндуму і толькі празь сем месяцаў вынесьлі прысуд. Чаму так? Што такога адбылося за гэты час, які прымусіў улады фарсіраваць гэтую крымінальную справу? Чаму ў Беларусі ўзмацняюцца палітычныя рэпрэсіі?

Адказы на гэтыя пытаньні ў новай перадачы сэрыі "Экспэрытза Свабоды".
XS
SM
MD
LG