Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Машэраў цягнуў нашую Беларусь да Расеі, зьдзекаваўся з нашай мовы"


RFE/RL Водгукі слухачоў – 31 траўня 2005г. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Мікола Саскевіч: ) “Дзень добры, шаноўныя панове! Я хачу выказацца наконт непрыняцьця Канстытуцыі Эўрасаюзу Францыяй. На мой погляд адбылося гэта таму, што ў Эўрапейскай Канстытуцыі няма галоўнага – хрысьціянства, не знайшлося месца для пана Бога нашага. Эўропа стваралася на хрысьціянскай веры, на хрысьціянскіх традыцыях. Як казаў Папа Рымскі Ян Павал ІІ, што Эўропа без хрысьціянства ня здолее існаваць. Вось мы і бачым, як краіна Францыя, якая стварала Эўрасаюз і гэтую Канстытуцыю, цяпер адмаўляецца ад агульнай Эўрапейскай Канстытуцыі.

Галоўным запісам у канстытуцыі павінна быць хрысьціянства, Бог!”

(Маісеенка Генадзь: ) “Шчырае прывітаньне! Адказ на пытаньне тыдня. Рэфэрэндум папросту патрэбны без усякіх на тое выключэньняў. Праўда, я б дадаў, калі насамрэч рэфэрэндум адбудзецца, вось такое пытаньне. Перанайменьне назваў як і найменьне новых назваў, вуліц, праспэктаў, пляцаў і гэтак далей у Менску вырашаецца толькі шляхам рэфэрэндуму. Пры тым, што “за” павінна прагаласаваць ня меней трэцяй часткі людзей, прымаючых удзел у самім рэфэрэндуме ад 14 год асабістага ўзросту, бо ім у Менску жыць”.

(Алесь, Менск: ) “Добрай раніцы, шаноўнае Радыё Свабода! Хацелася б пачуць выступ спадара Карбалевіча з нагоды хлопцаў у Гомелі, якіх выключаюць з вучэльні толькі за тое, што ў іх іншыя палітычныя погляды. А як з гэтым стасуецца тое, што пад амністыю патрапіла спадарыня Жураўкова, якая скрала мільёны. За якія заслугі патрапіла яна пад гэтую амністыю?”

(Спадар: ) “Добрай раніцы, Свабода! Хачу выказаць меркаваньне наконт прапанаванага рэфэрэндуму ў Менску. Я думаю, што з гэтага нічога не атрымаецца, тым больш, што за гэта ўзяўся Калякін, а гэта вядома, чым ўсё скончыцца. На маю думку, усё гэта робіцца для таго, каб адвесьці ўвагу ад выбараў у прэзыдэнты”.

(Спадарыня: ) “Мне вельмі шкада гэтых людзей у Жодзіна, якіх пасадзілі ў ізалятар. Яны ж яшчэ такія маладыя!

Хачу яшчэ сказаць. Вуліцу Машэрава зносяць у Менску. Мяркую, што ва ўсіх гарадах трэба пазбавіцца ад гэтай вуліцы. Бо ён цягнуў нашую Беларусь да Расеі, ён зьдзекаваўся з нашай мовы. Гэта справядліва, каб не было ягонай вуліцы. Камуністычную, вуліцу Леніна таксама трэба зьнішчыць, тады і парадак будзе”.
XS
SM
MD
LG