Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Калі б амэрыканцы ў час вайны не дапамаглі СССР, мы б зараз былі б рабамі фашысцкай Германіі"


RFE/RL Водгукі слухачоў – 26 траўня 2005г. Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

(Спадар: ) “Скажу коратка рэжыму. Рукі прэч ад “Народнай Волі” і волі народу!”

(Спадар:) “Радыё Свабода! Я хачу зьвярнуцца да вэтэранаў вайны.

Наш дыктатар Лукашэнка ўвесь час амэрыканцаў зьневажае, усё паскудзіць іх. Калі б амэрыканцы ў час Другой сусьветнай вайны не дапамаглі Савецкаму Саюзу, мы б зараз былі б рабамі фашысцкай Германіі.

Дзякуй Амэрыцы! Гэта нашыя сябры, нашыя саюзьнікі. А дыктатара Лукашэнку трэба хутчэй прыняць з дарогі!

Жыве Беларусь! Жыве Амэрыка!”

(Спадар: ) “Вось там, дзе праходзілі каляровыя рэвалюцыі, выстаўляліся эканамічныя патрабаваньні, бо людзі загнаныя ў тупік. Гэтае патрабаваньне павінна быць асновай. Горш за Беларусь ніхто не жыве! А гэты Чыпаліна ківае ўсё, што там ва Ўкраіне адбываецца. Хлусьня ўсё! Усё нармальна там. І жывуць там добра.

А ў нас… Ва ўсіх газэтах пішуць, па радыё, тэлебачаньні гэтыя клоўны, падкупленыя кажуць, што ў нас раскоша. А людзі ў гэты час нішчаюць, галадуюць, жывуць дрэнна. Што за трапло там? Што за скоцкае стаўленьне? Гэта ж дзікунства! Вось што вам трэба паказаць! А гэты ўсе навучае, каб паціху бралі. За зямлю ўжо пачалі браць! Ужо прыдумаў! Гляджу на гэтага жахлівага чалавека, і жах бярэ. Мы ўжо шмат зразумелі. Ён нідзе не павінен прайсьці!"

(Жыхар Менску:) "Выказваю думку пра выступленьне Анжэлікі Агурбаш на Эўрабачаньні ў Кіеве. Пытаньне вельмі цікавае па сваёй сутнасьці. Я маю поўнае дачыненьне да гэтага пытаньня.

У юнацтве віртуозна граў на балалайцы, сьпяваў у хоры ў тэхнікуме і ў катэлі, будучы ў вузе. Маю тоўк у галасах, талентах сьпевакоў, прадусараў, артыстаў. Таму аб’ектыўна кажу, што з такім талентам, як у Анжэлікі Агурбаш і яе прадусарам Кіркоравым, мець посьпех магчыма ў аўдыторыі Шклоўскага раёну, але не на цывілізаваным конкурсе”.

(Спадар: ) “На пытаньне тыдня магу адказаць наступнае. Канфлікту, як такога, паміж Польшчай і Беларусьсю няма. Ён разьдзьмуты з пальца. А разьдзьмулі яго два чалавекі – Квасьнеўскі і Буш. Сярод англічан і эўрапейцаў ходзіць паняцьце, што Тоні Блэр зьяўляецца пудзелем Буша. Дык вось Квасьнеўскі – гэта копія Тоні Блэра”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG