Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жодзіна: дванаццаты дзень галадоўкі


Міхал Стэльмак, Менск У Жодзіне дванаццатыя суткі працягваецца галадоўка супраць выключэньня з навучальных установаў дэмакратычнай моладзі.

У гэтым горадзе цягам апошніх дзевяці месяцаў было выключана з розных устаноў адукацыі сямёра актывістаў дэмакратычнага руху. Паводле зьвестак мясцовай суполкі “Маладога фронту”, адзін з выключаных - непаўнагадовы Алесь Смольскі ўвечары 4 чэрвеня быў затрыманы жодзінскай міліцыяй за распаўсюд улётак пра акцыю пратэсту. Пасьля складаньня пратаколу, ён быў адпушчаны на волю. А 3 чэрвеня ўдзельнікаў акцыі наведалі замежныя дыпляматы: прадстаўнікі амбасады ЗША ў Беларусі, ад імя амбасадаў краін Эўразьвязу кіраўнік амбасады Чэхіі Уладзімір Румл, а таксама прадстаўнікі Офісу АБСЭ у Менску.
XS
SM
MD
LG