Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два рэфэрэндумы ў Швэйцарыі


БЭРН. У Швэйцарыі адбываюцца сёньня адразу два рэфэрэндумы - аб далучэньні краіны да Шэнгенцкай зоны і аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. У Шэнгенцкую зону, дзе практычна адсутнічае пашпартны кантроль пры перасячэньні межаў, цяпер уваходзяць 13 з 25 краінаў Эўразьвязу, а таксама Нарвэгія і Ісьляндыя. Правыя партыі Швэйцарыі заклікаюць грамадзянаў сказаць “не” адкрытым межам. Вынік галасаваньня ў гэтым пытаньні цяжка прадбачыць, бо швэйцарцы даволі скептычна ставяцца да рэшты Эўропы, асабліва пасьля няўдалых рэфэрэндумаў ў справе Эўрапейскай канстытуцыі ў Францыі і Нідэрляндах. Што да легалізацыі аднаполых шлюбаў, дык тут, хутчэй за ўсё, большасьць швэйцарцаў прагаласуюць “за”.
XS
SM
MD
LG