Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібане адбываецца другі тур парлямэнцкіх выбараў


БЭЙРУТ. Сёньня ў Лібане адбываецца другі тур парлямэнцкіх выбараў. Чакаецца, што ў паўднёвых раёнах краіны, дзе жывуць мусульмане-шыіты, найбольшую падтрымку адтрымаюць прадстаўнікі прасірыйскіх рухаў “Амаль” і “Хэзбалах”. Гаворыць адзін з жыхароў гораду Набація. (Жыхар) “Тут усе падтрымліваюць рух супраціву. Вы ж знаходзіцеся на поўдні краіны. Сёньня кожны дом ўпрыгожаны чорным колерам – колерам супраціву”. У першым туры выбараў, які адбыўся ў Бэйруце тыдзень таму, перамог апазыцыйны блёк на чале з Саадам Харыры – сынам забітага прэм’ера Лібану. Усяго ў Лібане адбудуцца 4 туры выбараў.
XS
SM
MD
LG