Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сустрэча міністраў абароны краінаў азіяцка-ціхаакіянскага рэгіёну


СІНГАПУР. Тут скончылася сустрэча міністраў абароны краінаў азіяцка-ціхаакіянскага рэгіёну. Абмяркоўваліся пытаньні барацьбы з тэрарызмам, непашырэньня ядзернай зброі, абаронных тэхналёгіяў, супрацоўніцтва ў справе бясьпекі на марах. Удзельнікі сустрэчы ізноў заявілі пра неабходнасьць мірнага ўрэгуляваньня крызісу вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. У кулюарах форуму адбыліся перамовы паміж міністрамі абароны ЗША і Аўстраліі – Доналдам Рамсфэлдам і Робэртам Хілам. Пасьля перамоваў Робэрт Хіл заявіў: (Хіл) “Што да двухбаковых дачыненьняў, дык яны традыцыйна моцныя. Мы абмеркавалі таксама сытуацыю ў Іраку і Аўганістане. Я думаю, што нашая агульная пазыцыя ў тым, што ў Іраку ўжо атрымалася шмат чаго дасягнуць. Там ёсьць заўважны прагрэс як у галіне палітыкі так і ў справе падрыхтоўкі ірацкіх сілаў бясьпекі”.
XS
SM
MD
LG