Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магчымыя санкцыі Вашынгтону супраць Беларусі


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты могуць замарозіць рахункі шэрагу беларускіх чыноўнікаў адмовіць ім у выдачы візаў на знак пратэсту супраць недэмакратычнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Акрамя гэтага ЗША могуць абмежаваць ўдзел беларускіх афіцыйных асобаў ў міжнародных спартовых, культурных і палітычных мерапрыемствах. Пра гэта заявіў высокапастаўлены супрацоўнік Дзярждэпартамэнту ЗША, які не пажадаў назваць сваё імя. Паводле ягоных словаў, гэта зьвязанае з грубымі парушэньнямі беларускімі ўладамі правоў чалавека і рэпрэсіямі супраць апазыцыі, незалежных мэдыяў і недзяржаўных арганізацыяў, якія ўзмацняюцца напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG