Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфэрэнцыя ў справе бясьпекі адбываецца ў Сінгапуры


СІНГАПУР. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд абвінаваціў некаторыя блізкаўсходнія мэдыі ў “распальваньні экстрэмізму”. Прамаўляючы ў часе канфэрэнцыі ў справе бясьпекі, што адбываецца ў Сінгапуры, Рамсфэльд заявіў, што некаторыя тэлеканалы, напрыклад “Аль-Джазіра” стаяць на анты-амэрыканскіх пазыцыях і, фактычна, дапамагаюць ваяўнікам, дэманструючы відэёзапісы, якія яны дасылаюць. (Рамсфэлд) “Калі нехта жыве на Блізкім Усходзе і штодзённа глядзіць перадачы “Аль-Джазіры”, дык нават калі гэты чалавека амэрыканец, ён прыйдзе да высновы, што Амэрыка гэта нешта вельмі дрэннае. Шчыра кажучы, я не магу сказаць, што я кожную раніцу прачынаюся з думкай, што менавіта Амэрыка гэта нешта найбольш няправільнае ў сьвеце” У часе канфэрэнцыі кіраўнікі міністэрстваў абароны Паўднёвай Карэі і Японіі абмеркавалі сытуацыю вакол ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Міністар абароны Паўднёвай Карэі Ён Кван-юн, заявіў: (Кван-юн) “Урад Паўднёвай Карэі цьвёрда прытрымліваецца сваёй пазыцыі – мы ніколі не зьмірымся з разгортваньнем ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. Гэтае пытаньне, аднак, павінна быць вырашанае мірным шляхам – праз дыялёг”
XS
SM
MD
LG