Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гадавіна расстрэлу студэнтаў у Пэкіне


ПЭКІН. У цэнтры Пэкіна кітайская паліцыя ўзмацніла сёньня ахову ў сувязі з 16-й гадавінай крывавага расстрэлу прыхільнікаў дэмакратыі на плошчы Тяньяньмэнь. Сотні, пераважна студэнтаў, чые імёны дагэтуль невядомыя, былі забітыя ўначы з 3 на 4 чэрвеня 1989 году калі кітайскае войска пры падтрымцы танкаў увайшоў Пэкін каб здушыць пратэсты. Аўтарытэтная міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International чарговы раз заклікала кітайскія ўлады правесьці незалежнае расьсьледаваньне трагедыі. Між тым, прадстаўнік міністэрства замежных справаў, прамаўляючы ў Пэкіне, бараніў захады ўраду ў справе здушэньня дэманстарцыяў, заявіўшы, што бяз гэтага быў бы немагчымы гаспадарчы ўзрост, які Кітай перажыў цягам апошніх 16 гадоў.
XS
SM
MD
LG