Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магчымыя санкцыі ЗША супраць 14 краінаў за гандаль людзьмі


ВАШЫНГТОН. Супраць 14 краінаў, пераважна азіяцкіх і афрыканскіх, могуць быць выкарыстаныя санкцыі з-за таго, што там квітнее гандаль “жывым таварам”, - заявіў дзярждэпартамэнт ЗША. У справаздачы гаворыцца, што ў гэтых кранах, асабліва ў Пэрсыдзкай затоцы, змушаюць да прастытуцыі ці чорнай працы людзей, якіх выкрадаюць і нелегальна вывозяць з Ірану, Аўганістану і былых краінаў Савецкага Саюзу. У справаздачы гаворыцца, што кожны год ахвярамі гандляроў людзьмі становяцца каля 600 тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG