Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плачыда зьвярнуўся да выкрадальнікаў Клемянціны Катоні


РЫМ. Італьянскі кінаактор Мікеле Плачыда, які выканаў галоўную ролю ў тэлесэрыяле “Спрут” – папулярным у многіх кранінах сьвету, у тым ліку і ў Аўганістане, зьвярнуўся па аўганскім тэлебачаньні да выкрадальнікаў італьянкі Клемянціны Катоні.” (Плачыда) “Я стаў вашым сябрам і застаюся ім. Я ўважліва сачу за праблемамі, зь якімі сутыкаецца аўганскі народ. Як гэта зрабіла Клемянціна Катоні, якая прыехала ў Аўганістан, каб дапамагчы аўганскім жанчынам і дзецям. Калі ласка, дапамажыце нам. Дапамажыце вызваліць Клемянціну. Яна і я – італьянцы і жадаем вам толькі ўсяго найлепшага”. Клемянціну Катоні – супрацоўніцу міжнароднай гуманітарнай арагнізацыі “Care”, выкралі ў Кабуле 16 траўня. Улады Аўганістану заяўляюць, што робяць усё магчымае, каб яе вызваліць.
XS
SM
MD
LG