Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дарфуры патрэбныя дадатковыя міратворчыя сілы


ЭЛЬ-ФАШЭР. СУДАН. ЗША і Афрыканскі Саюз заклікаюць накіраваць дадатковыя сілы для таго каб гарантаваць бясьпеку ўцекачам у суданскай правінцыі Дарфур. Там цяпер ўжо знаходзяцца каля 3 тысячаў міратворцаў з краінаў Афрфкі. У бліжэйшы час іхная колькасьць павялічыцца да 7 тысячаў, аднак, паводле адмыслоўцаў, такой колькасьці таксама недастаткова, каб кантраляваць сытуацыю. Цягам двух гадоў рэпрэсіяў з боку ўзброеных арабскіх груповак, у Дарфуры загінулі каля 300 тысячаў чалавек, а больш за 2 мільёны мусілі ўцякаць.
XS
SM
MD
LG