Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны СНД падпісалі пратакол аб паступовым скасаваньні гандлёвых бар''ераў


ТБІЛІСІ: Прэм’ер-міністры краінаў СНД падпісалі пратакол аб паступовым скасаваньні гандлёвых бар’ераў. Прэм’ер Расеі Міхаіл Фрадкоў адзначыў, што ўсё яшчэ застаецца шмат перашкодаў ва ўзаемным гандлі. Ён дадаў, што зьмена кіраўніцтва ў Грузіі, Украіне і Кіргістане не спавальніла разьвіцьцё СНД. Фрадкоў быў абраны старшынём Рады Саюзу на наступны год, а ягонымі намесьнікамі будуць прэм’еры Малдовы-Тарлеў і Таджыкістану-Акілаў. Прэм’ер Грузіі Ногайдэлі адзначыў, што Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў не ўдалося ажыцьцявіць свае пляны, у прыватнасьці ўвесьці бязвізавы рэжым паміж краінамі-Сябрамі СНД.
XS
SM
MD
LG