Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран возьме ўдзел ў міжнароднай канфэрэнцыі ў справе Іраку


ВАШЫНГТОН: Злучаныя Штаты не супраць таго, каб Іран узяў удзел ў міжнароднай канфэрэнцыі ў справе Іраку. Аб гэтым заявіла дзярж-сакратарка ЗША Кандаліза Райс пасьля сустрэчы з міністрамі Эўразьвязу. Пры гэтым яна чарговы раз асудзіла Тэгэран за падтрымку міжнароднага тэрарызму, блякаваньне блізкаўсходняга мірнага працэсу і ядзерныя амбіцыі. Злучаныя Штаты зьяўляцца арганізатарам канфэрэнцыі, якая адбудзецца 22 чэрвеня ў Брусэлі. Яны не запрасілі прадстаўніка Ірану на сустрэчу, аднак міністр замежных справаў Люксэмбурга Жан Асэльборн сказаў, што Тэгэран атрымаў запрашэньне.
XS
SM
MD
LG