Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы намесьнік лідэра ЛДП заяўляе ў судзе, што Гайдукевіч не вярнуў грошай ірацкім партнэрам


Ганна Соусь, Менск Сёньня ў часе судовых слуханьняў паводле пазову дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Гайдукевіча да газэты “Народная Воля” ў якасьці сьведкі выступіў былы намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Аляксандар Рабатай. Ускосна ён пацьвердзіў, што ірацкі бок патрабаваў ад Сяргея Гайдукевіча выплаты доўгу.

Аляксандар Рабатай паведаміў суду, што Лібэральна-дэмакратычная партыя сапраўды рэалізоўвала кантракт на 2 мільёны барэляў нафты, і гэтая квота была юрыдычна аформленая і прададзеная. Як сьцьвярджае Рабатай, цана так званага “адкату” — каля 30 цэнтаў за барэль — павінны была вярнуцца ў Ірак, аднак гэтыя грошы туды не паступілі.

Як патлумачыў Аляксандар Рабатай, падчас рэфэрэндуму ў Іраку ў 2002 годзе ён знаходзіўся ў Іраку, і яго выклікалі ў міністэрства нафты, дзе заявілі, што Гайдукевіч павінен вярнуць грошы, інакш ірацкі бок зьвернецца праз амбасаду непасрэдна да Аляксандра Лукашэнкі. Аднак у сувязі з пачаткам ваенных дзеяньняў у Іраку гэта не было зроблена. Канкрэтную суму доўгу былы намесьнік Гайдукевіча не назваў.

Разгляд пазову Сяргея Гайдукевіча да “Народнай Волі” працягнецца а 10:30 у панядзелак 6 чэрвеня ў Ленінскім судзе Менску.

Гл. таксама • Галоўны рэдактар “Народнай Волі” заяўляе ў судзе, што Гайдукевіч супрацоўнічаў з Хусэйнам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG