Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі міністар падтрымлівае ідэю разьмяшчэньне перадатчыкаў для рэтрансьляцыі Радыё Свабода


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Як паведамляе Польскае прэсавае агенцтва, міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд падтрымаў ідэю разьмяшчэньня на польскай тэрыторыі перадатчыка, празь які можна было б перадаваць перадачы “Радыё Свабода” на тэрыторыю Беларусі.

Спадар Ротфэльд таксама адзначыў, што “важна рабіць захады, каб пашырыць доступ жыхарам Беларусмі да інфармацыі”.

Кіраўнік МЗС Польшчы таксама пракамэнтаваў сытуацыю вакол канфлікту з Саюзам палякаў Беларусі:

(Ротфэльд: ) “Варшава імкнецца да таго, каб сытуацыя вакол Саюзу палякаў у Беларусі нармалізавалася. […] Спроба падагрэць атмасфэру будзе вельмі дрэнна ўплываць на дачыненьні паміж Беларусьсю і Польшчай, а таксама Беларусьсю і іншымі краінамі Эўразьвязу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG