Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Głos znad Niemna” па-ранейшаму не друкуюць, а былы сташыня СПБ судзіцца са студэнткай


Сяргей Астраўцоў, Горадня Газэта Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) “Głos znad Niemna” сёньня зноў ня выйшла. У Гарадзенскай абласной друкарні зьявіўся загад былога старшыні СПБ Тадэвуша Кручкоўскага аб тым, што галоўным рэдактарам газэты зьяўляецца Анджэй Дубікоўскі, які раней рэдагаваў выданьне, але звольніўся.

З копіяй загаду спадара Кручкоўскага, якая знаходзіцца ў друкарні, азнаёміўся цяперашні галоўны рэдактар Анджэй Пісальнік. Дырэктар друкарні Пятро Мітрафанаў адмаўляецца браць у яго чарговы нумар “Глоса з-над Немна”, падрыхтаваны да друку.

У зьвязку з гэтым зьявіліся зьвесткі, што друкаваць газэту будзе былы рэдактар Анджэй Дубікоўскі. Аднак сёньня ён сказаў мне, што не займаецца падрыхтоўкай нумару газэты і нічога пра гэта ня ведае.

У Ленінскім раённым судзе Горадні тым часам пачаўся разгляд справы аб абразе гонару і годнасьці: былы старшыня Саюзу палякаў Тадэвуш Кручкоўскі судзіцца са студэнткай, якая заявіла на апошнім зьезьдзе СПБ, што ён меў да яе сэксуальныя дамаганьні.

У якасьці прадстаўніка “Глоса з-над Немна” у суд прыйшоў Андрэй Пачобут, але спадар Кручкоўскі запярэчыў, што ён ня можа прадстаўляць рэдакцыю, і што рэдактарам па-ранейшаму зьяўляецца Анджэй Дубікоўскі.

Былы старшыня СПБ Кручкоўскі сёньня ў судзе таксама зазначыў, што будзе паўторна праводзіцца шосты зьезд Саюзу палякаў, як гэтага патрабуе міністэрства юстыцыі.

***

Мінюст РБ яшчэ 12 траўня прызнаў несапраўднымі вынікі 6-га зьезду СПБ, які адбыўся ў Горадні 12-13 сакавіка сёлета. На зьезьдзе было абрана новае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс, якое не задавальняе беларускія ўлады. Паводле міністэрства юстыцыі, легітымным зьяўляецца старое кіраўніцтва на чале з Тадэвушам Кручкоўскім, абранае на 5-м зьезьдзе. Мін''юст патрабуе паўторна правесьці зьезд. Між тым улады Польшчы заявілі, што прызнаюць новае кіраўніцтва СПБ і вынікі апошняга зьезду, зазначаючы, што ён адбыўся ў дэмакратычнай атмасфэры.
XS
SM
MD
LG