Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскі міністр заклікаў адмовіцца ад Эўра і вярнуцца да ліры


БРУСЭЛЬ: Эўракамісія асудзіла заклік італьянскага міністра ад адмаўленьня ад эўра і вяртаньня да ліры. Прадстаўніца Эўракамісіі Амэлія Торэс заявіла, што “ эўра ўведзенае назаўсёды”. У інтэрв’ю газэце “ Рэспубліка” міністр сацыяльнай апекі Робэрта Мароні сказаў, што ўвядзеньне эўра было памылкай і што гэта спавальніла эканамічны рост. Сёньня, прэм’ер Люксэмбурга Жан-Клод-Жункэр заявіў, што ён адмовіцца ад пасады, калі ў рэфэрэндуму жыхары краіны прагаласуюць супраць эўрапэйскай канстытуцыі. Боязь за вынік рэфэрэндуму ў Люксэмбургу ўзмацнілася пасьля таго, як супраць канстытуцыі выказаліся французы і галяндцы. Канцлер ФРГ Гэрхард Шрэдэр заявіў, што рэфэрэндум ў Францыі і Галяндыі не павінен быць падставай для таго, каб адтэрмінаваць прыняцьце ў Эўразьвяз Баўгарыі і Румыніі.
XS
SM
MD
LG