Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча, каб беларускія фільмы глядзелі ў Эўропе


Валер Каліноўскі, Менск Акрамя Юрыя Азаронка, якога кіраўнік дзяржавы прызначыў намесьнікам старшыні БТ, Аляксандар Лукашэнка сёньня таксама прызначыў новых кіраўнікоў “Беларуськалія”, Дзржкамітэту авіяцыі, кінастудыі “Беларусьфільм”, галоўанга рэдактара “Народнай газэты”, якая фармальна зьяўляецца акцыянэрным таварыствам.

Новаму генэральнаму дырэктару кінастудыі Аляксандру Яфрэмаву спадар Лукашэнка парэкамэндаваў выйсьці на самаакупнасьць:

(Лукашэнка: ) “Пакуль, шчыра вам скажу, фільмы мы робім слабыя. У нас няма ніводнага фільма, які б мы несьлі як сьцяг з гонарам, і які б быў канкурэнтаздольным на рынках. У тым ліку і ў Эўропе. Зарабляць грошы трэба”.

Лукашэнка таксама зазначыў, што на кінастудыі павінны працаваць людзі, якія адстойваюць дзяржаўныя інтарэсы.
XS
SM
MD
LG