Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: 35 чалавек забітыя ў выніку замахаў


БАГДАД. У Іраку не спыняюцца тэрарыстычныя замахі. Паводле апошніх дадзеных, у чацьвер там загінулі прынамсі 35 чалавек, дзесяткі параненыя. Раней агенцтвы падавалі лічбу – 25 забітых. У горадзе Туз Хурмату на поўначы краіны тэрарысты заатакавалі ахоўнікаў ірацкага прэм’ера – 12 чалавек загінулі. У Багдадзе ад пачатку тыдня ідзе антытэрарыстычная апэрацыя, ў часе якой затрыманыя каля 700 чалавек прынамсі, 28 ваяўнікоў забітыя.
XS
SM
MD
LG