Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вёсцы Машчаніцы забітыя 6 чалавек, двое зь якіх – малыя дзеці


Марыя Ўсьціновіч, Магілёўская вобласьць Страшнае крымінальнае здарэньне адбылося ў вёсцы Машчаніцы Бялыніцкага раёну. У вёсцы Машчаніца забіты 6 чалавек, двое зь якіх – малыя дзеці.

У адным зь вясковых дамоў былі знойдзеныя цялы шасьці чалавек, якія памерлі гвалтоўнай смерцю. Гэта дзьве жанчыны, два мужчыны і двое дзяцей – прыкладна 5-7 гадоў.

Расьсьледваньне вядуць праваахоўчыя органы Магілёўскай вобласьці і рэспубліканскія структуры. У інтарэсах сьледзтва інфармацыя пра забойства не паведамляецца.

Зь неафіцыйных крыніцаў стала вядома, што сям''я складалася з 50-гадовай жанчыны, яе дачкі, іх сужыцеляў і дзяцей малодшай жанчыны – хлопчыка і дзяўчынкі. Яны былі новымі людзьмі ў вёсцы: толькі прадалі кватэру ў раённым цэнтры Бялынічы, набылі дом у Машчаніцах і літаральна ў мінулыя выходныя пераехалі, а потым, паводле жыхароў вёскі, шумна сьвяткавалі гэтую падзею.

Навасёлы не пасьпелі пазнаёміцца зь вяскоўцамі, а таму да новай сям''і ў госьці ніхто не заходзіў. Але ў сераду ўвечары да іх прыехаў нейкі чалавек, ўбачыў у двары труп мужчыны, падняў крык і выклікаў міліцыю. Іншыя цялы міліцыянты знайшлі ў доме.

У вёсцы лічаць, што матывам гэтага жудаснага злачынства маглі быць грошы, якія атрымала сям''я ў выніку продажу кватэры. Аднак як было на самой справе – прадстаіць высветліць сьледзтву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG