Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўніцу берасьцейскага аддзелу СПБ падазраюць у махлярстве


Алег Супрунюк, Берасьце Паводле інфармацыі ўпраўленьня ўнутраных справаў Берасьцейскага аблвыканкаму, крымінальная справа на кіраўніцу берасьцейскага аддзелу Саюзу палякаў у Беларусі (СПБ) Аліну Ярашэвіч распачатая яшчэ 22 красавіка. Але паведаміць пра гэта прэсавая служба УУС аблвыканкаму вырашыла толькі цяпер.

Падставай для завядзеньня крымінальнай справы сталі зьвесткі пра тое, што спадарыня Ярашэвіч цягам 2004 году нібыта атрымлівала грошы ад бацькоў, чые дзеці накіроўваліся на адпачынак у Польшчу. Крымінальная справа распачатая паводле артыкулу 209 (частка 2) Крымінальнага кодэксу РБ “махлярства”.

Як паведамлялася раней, кіраўніцтва Саюзу палякаў на Беларусі зьвярнулася з адмысловым лістом да старшыні КДБ і міністра ўнутраных справаў Беларусі з заклікам спыніць перасьлед Аліны Ярашэвіч з боку праваахоўных структураў.
XS
SM
MD
LG