Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Посьпехі і праблемы беларускіх гандбалістаў у Нямеччыне


RFE/RL Дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі “Аб мерах у супрацьдзеяньні гандлю людзьмі” распаўсюджваецца і на беларускіх спартоўцаў, якія хацелі б працаваць за мяжой. У адпаведнасьці з гэтым дакумэнтам ліцэнзія на працаўладкаваньне ў замежных камандах будзе выдавацца толькі з адмысловага дазволу Міністэрства ўнутраных справаў. У замежжы сёньня працуе шмат беларускіх спартоўцаў. Чаму яны вымушаныя былі пакідаць сваю краіну, як ім пачуваецца на новым месцы, што яны думаюць пра новы парадак выезду?

Адказы на гэтыя і іншыя пытаньні вы пачуеце ў чарговым выпуску перадачы “Беларусы за мяжою”, удзельнікамі якога вядомыя беларускія гандбалісты і гандбалісткі ў Нямеччыне: Андрэй Клімавец (Фленсбург), Раіса Ціхановіч (Франкфурт на Одры), Андрэй Сіняк (Гамбург). [Чытаць усю перадачы]
XS
SM
MD
LG