Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жодзінскія галадоўнікі зьнялі адно з патрабаваньняў


Міхал Стэльмак, Менская вобласць 2 чэрвеня жодзінскія галадоўнікі, якія пратэстуюць супраць выключэньня з навучальных установаў дэмакратычнай моладзі, зьнялі адно з патрабаваньняў.

Паводле іх тлумачэньняў, Жодзінскі гарвыканкам і кіраўніцтва жодзінскай Жаночай гімназіі паабяцалі спыніць перасьлед і дазволіць далейшае навучаньне ў 10-11 клясах гімназіі дзьвюм навучэнкам – Натальлі Максімавай і Вользе Галубец. Астатнія тры патрабаваньні удзельнікаў акцыі застаюцца, на іх думку, нявыкананыя. Гэта – адмена пастановы ад выключэньні Сержука Мурашкі з палітэхнічнага тэхнікуму; спыненьне практыкі выключэньня з навучальных установаў за грамадзка-палітычную дзейнасьць; выбачэньне ў СМІ за палітычна матываваныя выключэньні.

Сёньня – дзевяты дзень галадоўкі.
XS
SM
MD
LG