Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: "Ідэя стварэньня цэнтралізаванай аб''яднанай Эўропы – небясьпечная"<b/>


RFERL Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк камэнтуе вынікі рэфэрэндумаў у Францыі і Нідэрляндах

(Пазьняк: ) "Мая агульная ацэнка такая: сама ідэя стварэньня цэнтралізаванай аб''яднанай Эўропы са сваім урадам, прэзыдэнтам, - яна небясьпечная, бо гэтая ўлада можа пераўтварыцца ва ўладу некантраляваную. Адным словам, гэта ідэя - імпэрская. І народы Эўропы не хацелі б жыць у такой краіне, дзе бюракратыя будзе вырашаць усё.

Гэта - падсьведамая рэакцыя. Народы Эўропы хацелі б жыць у дзяржавах-айчынах, дзе нацыянальныя традыцыі маюць значэньне, традыцыі культуры, свая валюта, свой інтэрас, і, адпаведна, павага да гэтага інтэрасу з боку іншых краінаў і з боку краіны, якая гэты інтэрас мае.

Тое, што прапанавана Францыяй і Нямеччынай, - гэта шлях да цэнтралізаванай Эўропы, якая, урэшце рэшт, мае пагрозу і для правоў чалавека, і для нацыянальных культур. Як бы пра гэта не гаварылі, як бы не абстаўлялі дыпляматычна. Вось гэта асноўная ідэя, якая рухае людзьмі ў Эўропе. Хаця, прычыны могуць быць розныя. У Францыі - гэта прычыны сацыяльнага пляну, людзі ў асноўным былі напалоханыя ўплывам з Усходу таннай рабочай сілы. Гэтая ідэя стварэньня цэнтралізаванай краіны - гэта ідэя памылковая.

Ёсьць іншая ідэя, якая ў Эўрапейскім Зьвязе таксама падтрымліваецца. Гэта - Эўропа Айчынаў. Мне здаецца, пасьля гэтых рэфэрэндумаў ня будуць адмаўляцца ад ідэі аб''яднанай, але гэтая ідэя павінна будзе прайсьці карэктыроўку з улікам гэтых рэфэрэндумаў. Я думаю, што пазыцыя Эўропы Айчынаў тут узмоцніцца. Калі гэтага ня будзе зроблена, калі будзе пазыцыя ўпартая даказаць сваё, гэта прывядзе толькі да расколу. Я думаю, будуць зробленыя вывады і карэктыроўка палітыкі. Гэты варыянт – лепшы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG