Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візы ў Літву яшчэ не патаньнелі, а мясцовыя зборы ўжо павялічваюцца


Вячаслаў Кулік, Менск Міністэрствы замежных справаў Літвы і Беларусі рыхтуюцца да абмену дыпляматычнымі нотамі што да новага парадку збораў за выдачу візаў.

Паводле МЗС Беларусі, пасьля абмену нотамі да 5 эўра будзе зьніжаны памер збораў за выдачу ўсіх тыпаў аднаразовых, а таксама двухразовых транзытных візаў для грамадзянаў Беларусі і Літвы. Між тым, улада ў памежных раёнах Беларусі ўжо павялічвае мясцовыя зборы.

Літоўска-беларускія кансультацыі па выкарыстаньні новага парадку грашовых збораў за выдачу візаў грамадзянам дзьвюх краінаў адбыліся ў Вільні. Міністэрства замежных справаў Беларусі заявіла аб пасьпяховым выніку перамоваў на аснове прынцыпу ўзаемнасьці. І калі яшчэ сёньня за аднаразовую візу ў Літву па-ранейшаму трэба плаціць 20 эўра, то плянаваная зьніжка ў 4 разы, вядома, істотная як для жыхароў памежных раёнаў, так і турыстаў. Беларускія “вэртыкальнікі” на месцах ня супраць выкарыстаць момант і павялічыць так званыя экалягічныя зборы. Вось што гаворыць начальнік інспэкцыі па падатках і зборах Ашмянскага раёну Андрэя Гладкага.

(Гладкі: ) “Хтосьці ў штыкі ўспрымае, адмаўляюцца. Здараюцца, канечне, і скандалы на мяжы”.

Закон аб бюджэце на 2005 год не забараняе уладам памежных раёнаў браць экалягічныя зборы. З гэтым ужо нібыта зьмірыліся як беларусы, так і госьці краіны. А непаразуменьні ў Ашмянах, калі гаварыць коратка і прама, выклікаюць так званыя хітрыкі чыноўнікаў. Уявіце, калі праз беларуска-літоўскую мяжу накіроўваецца легкавік з адным толькі кіроўцам, то ён павінен заплаціць экалягічны збор ў памеры 0,4 базавай велічыні – гэта 6 тысяч беларускіх рублёў. Калі ж у аўтамашыне два, тры альбо чатыры пасажыры, то ўнёсак за нібыта шкоду экалёгіі патрабуюць ужо з кожнага паасобку. Аўтамабіль шкодзіць экалёгіі выхлапамі. А людзі? Начальнік фінансавага аддзелу Ашмянскага райвыканкаму Алена Фурса тлумачыць, што мясцовы бюджэт не атрымлівае плянавых прыбыткаў ад гаспадарчай дзейнасьці прадпрыемстваў і ўстановаў. Па словах чыноўніцы, адзіная рэальная магчымасьць скараціць дэфіцыт сродкаў – гэта павелічэньне збораў на мяжы.

(Фурса: ) “Сёньня бюджэт у нас такі: больш як 75 % расходаў займае сацыяльная сфэра. Зь іх 80% ідуць на першачарговыя плацяжы: заработная плата, налічэньні, мэдыкамэнты, харчаваньне. У нашым бюджэце рублі не пазначаныя. Калі ня возьмем прыбыткаў, не забясьпечым плянавых паказьнікаў па расходах”.

(Карэспандэнт: ) “Галоўны фінансіст Ашмянскага раёну Алена Фурса сказала пра выкарыстаньне памежных экалягічных збораў у раённым бюджэце. Адметна, што на старую праблему - добраўпарадкаваньне на памежных пераходах прыбіральняў, сьметнікаў ці месцаў адпачынку турыстаў вэртыкальнікі ўвагі не зьвяртаюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG