Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цытаты мінулага – 1 чэрвеня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 1 чэрвеня.

“Звязда”, 1945 год. Карэспандэнцыя БЕЛТА:

“Работніца торфаарцелі VIII з’езд Саветаў, Абчакаўскага сельсовета, Мінскага сельскага раёна, Германовіч Эмілія, працуючы на ручной рэзцы торфу, устанавіла ўсебеларускі рэкорд. Пры дзённай норме 3.000 торфа-цаглін яна нарэзала 17.200 цаглін, выканаўшы дзённую норму на 573 працэнты”.

“ЛіМ”, 1965 год:

“Хутка ў мінскіх мастакоў паявіцца свой мастацкі павільён, дзе яны змогуць пастаянна арганізоўваць свае выстаўкі. Невялікія экспазіцыі па-ранейшаму будуць разгортвацца ў клубах, фае кінатэатраў, палацах культуры, але гэта будуць ужо “адгалінаванні” ад тых вялікіх, якія мы раней убачым на Даўгабродскай, 3. Так, Даўгабродская, 3 — гэта і ёсць адрас новай выставачнай залы. Пакуль што тут неўпарадкаваны сквер, але хутка ў ім паявяцца будаўнікі і пачнецца закладка падмурка будучай галерэі”.

“Народная газета”, 1995 год. Ліст кіраўніка справаў адміністрацыі прэзыдэнта І.Ціцянкова:

“19 траўня 1995 г. ў “Народнай газэце” надрукаваны артыкул Юрыя Сячкова “Ці так трэба было гэта рабіць?”. У ім аўтар дапусьціў паклёпніцкія выдумкі адносна мяне. Ён піша: “Пасьля зьняцьця бела-чырвона-белага сьцягу кіраўнік справаў адміністрацыі Прэзыдэнта Іван Ціцянкоў на даху будынку парваў яго на кавалкі і, пазначыўшы на іх дату і час “славутай падзеі”, расьпісаўшыся, раздаў бел-чырвоныя шматкі як сувэніры”. Такіх дзеяньняў я не рабіў і нават у думках не дапускаў нічога падобнага”.
XS
SM
MD
LG