Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія юрысты плянуюць падаць у суд на высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў


БелаПАН Нямецкія юрысты рыхтуюць для перадачы ў суд справу аб зьнікненьнях беларускіх палітыкаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў праваабаронца Алег Волчак - прадстаўнік сям''і былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, які зьнік пры нявысьветленых абставінах у 1999 годзе.

Паводле словаў А.Волчака, ён атрымаў ліст ад жонкі зьніклага палітыка Вольгі Захаранка, якая цяпер жыве ў Нямеччыне. Яна, у прыватнасьці, піша, што пытаньне аб зьнікненьнях вывучалася нямецкімі юрыстамі амаль год і зараз ідзе падрыхтоўка да перадачы справы ў суд адной з эўрапейскіх краін.

Нямецкія юрысты, паводле Волчака, будуць патрабаваць узбуджэньня крымінальнай справы ў дачыненьні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, якія могуць быць датычныя да зьнікненьня Юрыя Захаранкі. “Можна меркаваць, што гэтая справа будзе перададзена ў суд на працягу лета", - заявіў А.Волчак.
XS
SM
MD
LG