Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС Польшчы патрабуе ад расейскай ФСБ аддаць польскім журналістам канфіскаваныя матар''ялы


ВАРШАВА. МЗС Польшчы зьвярнуўся да расейскага ФСБ з просьбай аддаць тром журналістам польскага тэлебачаньня, якіх спэцслужбы затрымалі напярэдадні ва Уладзікаўказе, канфіскаваныя ў іх відэаматар’ялы. Палякаў, якія прыехалі ў Паўночную Асэтыю разам з групай швэцкіх і японскіх журналістаў на запрашэньне МЗС Расеі і мелі ўсе неабходныя дакумэнты – перадусім візы і акрэдытацыі – дапытвалі цягам 14 гадзінаў і потым выпусьцілі, адабраўшы ў іх 18 відэё-касэтаў. Прычыны затрыманьня польскім дыпляматам невядомыя, аднак неафіцыйна паведамляецца, што расейскія спэцслужбы маглі адрэагаваць такім чынам на тое, што журналісты аддзяліліся ад рэшты журналістаў, каб дасьняць матар’ялы, якіх ім не хапала для цыклю рэпартажаў пра сытуацыю ў Чачэніі.
XS
SM
MD
LG