Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія праваабаронцы сустрэліся з Памфілавай


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Маскве адбылася сустрэча беларускіх праваабаронцаў з Элай Памфілавай, кіраўніком Савету пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі ў справе разьвіцьця інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека.

У складзе дэлегацыі зь Беларусі Зінаіда Ганчар, жонка зьніклага шэсьць гадоў таму апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара, старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна” Тацяна Равяка і іншыя.

Падчас сустрэчы з Элай Памфілавай дамоўлена аб стварэньні грамадзкай беларуска-расейскай праваабарончай камісіі Савету пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі ў справе разьвіцьця інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека. Гэтая камісія будзе займацца праваабарончай дзейнасьцю — справамі палітзьняволеных і выкрадзеных палітыкаў у Беларусі, сытуацыяй са СМІ, грамадзкімі арганізацыямі і беларускім выбарчым правам.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG