Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 6 чэрвеня партыйныя структуры, якія не знайшлі памяшканьняў у нежылым фондзе, будуць ліквідаваныя


Валер Каліноўскі, Менск Сёньня закончыўся тэрмін перарэгістрацыі партыйных структур з жылога ў нежылы фонд. Як паведаміў міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, да 6 чэрвеня будуць ліквідаваныя партыйныя суполкі і аддзяленьні грамадзкіх аб’яднаньняў, якія ня здолелі перавесьціся ў нежылы фонд.

(Галаванаў: ) “Усе арганізацыйныя структуры, якія не прыведзеныя ў адпаведнасьць з Жыльлёвым кодэксам, будуць органамі юстыцыі на месцах зьнятыя з уліку”.

Акрамя таго міністар Галаванаў паведаміў, што ў Палату прадстаўнікоў перададзены законапраект, згодна зь якім Мінюст атрымае права прыпыненьня дзейнасьці партый і грамадзкіх арганізацыяў на няпэўны пэрыяд.
XS
SM
MD
LG