Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міхаіл Хадаркоўскі асуджаны да 9 гадоў турмы


МАСКВА: Расейскі нафтавы магнат Міхаіл Хдаркоўскі быў асуджаны да 9 гадоў турмы за фінансавыя махінацыі і ўхіленьне ад выплаты падаткаў. Такі-ж прысуд атрымаў і ягоны партнэр Платон Лебедзеў. Трэці з падсудных Андрэй Краінаў быў прысуджаны да 5-ці гадоў зьняволеньня. Былы прадстаўнік кампаніі ЮКАС- Аляксандар Шадрын заявіў, што ўлічваючы асаблівасьці расейскай прававой сыстэмы, прысуд надзвычай жорсткі і зьяўляецца прыкладам таго, як ўлады скарыстоўваюць юрыдычную сыстэму ў сваіх палітычных мэтах. Прыхільнікі Хадаркоўскага лічаць, што ён быў пакараны за свае палітычеыя амбіцыі і падтрымку апазыцыйных партыяў. Прадстаўнік Генеральнай Пракуратуры паведаміў, што Хадаркоўскага і Лебедзева чакае яшчэ адна справа па абвінавачаньні ў адмываньні грошай.
XS
SM
MD
LG