Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як людзі на вуліцах ставіцца да прысуду М.Статкевічу і П.Севярынцу?


Іна Студзінская, Менск Як людзі ставіцца да прысуду лідэрам апазыцыі Міколу Статкевічу і Паўлу Севярынцу? Меркаваньні менчукоў высьвятляла наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Сёньня вынесены прысуд лідэрам апазыцыі Міколу Статкевічу і Паўлу Севярынцу — два гады “хіміі”. Як вы лічыце, гэта справядлівае пакараньне?”

(Малады чалавек: ) “Напэўна, не. Я ня ведаю, я ж ня быў на судовай справе. Я не апазыцыянэр, таму не скажу вам”.

(Спадар: ) “Я лічу, што працэс палітычны і абсалютна несправядлівы. Але ў мяне ёсьць яшчэ два пункты гледжаньня на ўчынкі Статкевіча і Севярынца. І адзін, і другі ведалі, што іх пасадзяць. Яны што — гранты адпрацоўвалі ці такія ўжо сумленныя? А людзей навошта клікаць?

Гэта тое самае, што з шаблямі лезьці на танкі. Навошта гэтыя вулічныя маніфэстацыі, калі яны заканчваюцца аднолькава, і апазыцыя толькі губляе і нічога не знаходзіць?”

(Карэспандэнтка: ) “Два гады “хіміі” за акцыю пратэсту. Як вы лічыце, гэта справядлівы прысуд Статкевічу і Севярынцу?”

(Малады чалавек: ) “Калі суд так вырашыў — яму відней”.

(Карэспандэнтка: ) “А вы верыце ў справядлівасьць беларускага правасудзьдзя?”

(Малады чалавек: ) “А што, у нас ёсьць правасудзьдзе?”

(Карэспандэнтка: ) “Абвешчаны прысуд лідэрам апазыцыі Статкевічу і Севярынцу. Ім далі два гады “хіміі” кожнаму — як вы лічыце, ці справядліва гэта?”

(Спадарыня: ) “Гэта вельмі дрэнна. Несправядліва. Лічу, што няма за што”.

(Спадар: ) “Я таксама лічу, што несправядліва. Два гады — гэта вельмі шмат. Лепш бы злачынцаў лавілі і іх саджалі, а не людзей, якія робяць мітынгі”.

(Спадарыня: ) “Я ня ведаю акалічнасьцяў, таму не магу меркаваць, справядліва гэта ці не”.

(Спадар: ) “Гэта несправядліва”.

(Малады чалавек: ) “Напэўна, занадта жорсткае пакараньне. Два гады зашмат”.

(Спадар: ) “Я думаю, магчыма, вельмі шмат далі. Але я ў гэтым ня вельмі разьбіраюся”.

(Спадарыня:) “Я лічу, што несправядліва. Мітынг — гэта не настолькі сур’ёзна, каб атрымаць такое пакараньне”.

(Карэспандэнтка: ) “Сёньня атрымалі два гады так званай “хіміі” лідэры апазыцыі Севярынец і Статкевіч. Як вы лічыце, гэта справядліва?”

(Дзяўчына: ) “Мы ня вельмі цікавімся палітыкай. Можа, калі мы яшчэ падрасьцем, будзем меркаваць, што правільна, а што не”.

Гл. таксама • Суд абвясьціў прысуд – па тры гады "хіміі" • Прысуд М.Статкевічу і П.Севярынцу камэнтуюць палітыкі і праваабаронцы
XS
SM
MD
LG