Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты “Народнай Волі” даюць пісьмовыя тлумачэньні міліцыі


Ганна Соусь, Менск Супрацоўнікаў незалежнай газэты “Народная Воля” Марыну Коктыш і Віталя Гарбузава абавязалі даць пісьмовыя тлумачэньні старшаму інспэктару менскай міліцыі Сяргею Сяўцу ў сувязі з публікацыяй у газэце артыкулаў пра рух “Абаронцы Айчыны”.

Марына Коктыш брала інтэрвію ў лідэра “Абаронцаў Айчыны” Алега Воўчака, а Віталь Гарбузаў падрыхтаваў артыкул пра прэзэнтацыю руху.

Як паведаміла Радыё Свабода Марына Коктыш, інспэктар цікавіўся, у прыватнасьці, якім чынам стала вядома, што да руху далучыліся былыя супрацоўнікі пракуратуры і КДБ.

Нагадаем, што Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне газэце “Народная Воля” за публікацыю “Звароту да воінаў-інтэрнацыяналістаў” лідэра руху “Абаронцы Айчыны” Алега Воўчака, палічыўшы гэта распаўсюдам інфармацыі ад імя незарэгістраванага аб’яднаньня.
XS
SM
MD
LG