Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі дамоў у Менску засталіся без электрычнасьці


БелаПАН Cёньня раніцай у выніку аварыі электрычнай сеткі ў Партызанскім і Заводзкім раёнах Менску больш за 80 жылых дамоў засталіся без электрычнасьці.

Паводле гарадзкога ўпраўленьня Міністэрства па надзвычайных сытуацыях у 6:50 раніцы былі абясточаныя 50 прыватных дамоў у Партызанскім раёне. У Заводзкім раёне адключэньне адбылося ў 7:40 – там без электраэнэргіі засталіся 37 шматкватэрных жылых дамоў і два дзіцячыя садкі.

Ліквідацыяй наступстваў аварыі займаліся дзьве брыгады. У Партызанскім раёне электразабесьпячэньне аднавілася ў 9:15, у Заводзкім раёне падача электраэнэргіі ў адным дзіцячым садку была адноўлена ў 8:20, у жылых дамах і другім дзіцячым садку – у 9:40. Прычынай аварыі стала пашкоджаньне кабэлю электраперадачы магутнасьцю 10 тысяч кілявольт.
XS
SM
MD
LG