Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У складзе экіпажу самалёта, які пацярпеў катастрофу ў Конга, быў гарадзенскі лётчык


Ігар Карней, Менск Міністэрства замежных справаў Беларусі сёньня пацьвердзіла, што сярод экіпажу самалёта Ан-24, які 25 траўня пацярпеў катастрофу ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, быў і грамадзянін Беларусі.

Прозьвішча пакуль не называецца, аднак вядома, што гэта другі пілёт самалёта, 1972 году нараджэньня. Да сьнежня 2004 году лётчык працаваў у Гарадзенскім авіяатрадзе, пасьля чаго звольніўся і падпісаў прыватны кантракт з расейскай авіякампаніяй “Вікторыя Эйр”, якая базуецца ў Лібіі. У гарадзенскім аэрапорце пацьвердзілі, што гэты чалавек сапраўды лічыўся ў іх у штаце, аднак таксама не гавораць прозьвішча на той падставе, што, маўляў, загіблых пілётаў з пацярпелага аварыю самалёта яшчэ не дасталі, а значыць, на нейкі цуд яшчэ спадзявацца можна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG