Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы малодшы брат Сяргея Скрабца - Аляксандар (анонс)


Уладзімер Глод, Менск Затрыманьне адбылося ў Менску, дзе пражывае Аляксандар Скрабец, пасьля гэтага яго перавезьлі ў Берасьце. Тут у сьледчым ізалятары ад 15 траўня знаходзіцца адзін з актывістаў беларускай палітычнай апазыцыі, кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец.

Інфармацыю пра затрыманьне малодшага брата экс-дэпутата пацвердзіў Міхаіл Хоміч -- адвакат Сяргея Скрабца:

(Хоміч:) "Арыштаваны брат, дакладней казаць, пакуль затрыманы. Сёньня будзе вырашацца яго далейшы лёс".

(Карэспандэнт:) "Па той самай справе?"

(Хоміч:) "Так".

Сяргей Скрабец быў арыштаваны 15 траўня і цяпер працягвае галадоўку пратэсту ў сьледчым ізалятары ў Берасьці. Яго абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — падрыхтоўка да злачынства і хабарніцтва.

• Гл. таксама поўны абноўлены варыянт.
XS
SM
MD
LG