Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску больш як за паўмільёна даляраў прадалі фальшывага Шагала?


Ганна Соусь, Менск 29 траўня ў Менску за 650 тысячаў даляраў на аўкцыёне антыкварна-аўкцыённага дому “Парагіс” была прададзеная карціна, якую прадстаўнікі дому называюць жывапіснай работай Марка Шагала.

На наступны дзень, 30 траўня, у Маскве у інтэрвію Беларускаму тэлебачаньню ўнучка Марка Шагала Мэрэт Мейер-Грабэр заявіла, што гэтая карціна – фальшыўка.

У Маскве ў Трацьякоўскай галерэі цяпер праходзіць выстава Марка Шагала і сэмінар па аўтарскім праву. Унучка мастака, якая адмыслова прыехала ў Маскву з Парыжу, распавяла пра тое, што аўкцыённы дом "Парагіс" тройчы зьвяртаўся да адмысловага Шагалаўскага камітэту, які мае права пацьвярджаць сапраўднасьць работ мастака, і тройчы камітэт рабіў выснову, што гэта не сапраўдны Шагал.

Паводле прадстаўнікоў аўкцыённага дому “Парагіс”, сапраўднасьць карціны пацьвердзіў прыватны экспэрт. Паведамляецца, што карціна цяпер знаходзіцца ў сховішчы аўкцыённага дому. Карціну набыла фізычная асоба. І цягам 20 дзён будзе ўзгадняцца месца захаваньня карціны – у Беларусі ці за мяжой, паведаміла прадстаўнікі дому “Парагіс”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG