Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчукін: "Яны парвалі мне чатыры партрэты Машэрава"


Любоў Лунёва, Менск Каля трыццаці чалавек сталі сёньня ўвечары жывым ланцугом на праспэкце Машэрава на знак пратэсту супраць яго перайменаваньня. Яны трымалі ў руках партрэты Пятра Машэрава.

Празь некалькі хвілінаў пасьля пачатку акцыі амонаўцы ў цывільным пахапалі ў людзей з рук партрэты і загадалі ўсім разысьціся.

Дэпутат Вярхоўнага савету 13-га скліканьня Валер Шчукін не падпарадкаваўся. Яго схапілі і кінулі ў міліцэйскі “варанок”.

Мы зьвязаліся з Валерам Шчукіным па мабільным тэлефоне, калі яго везьлі ва ўпраўленьне ўнутраных справаў Цэнтральнага раёна.

(Шчукін: ) “Невядомыя асобы ў цывільным сталі выштурхоўваць. Парвалі мне чатыры партрэты Машэрава, а з пятым заштурхнулі мяне ў міліцэйскі “аўтазак”. Зараз вязуць у Цэнтральны РУУС. Я ж быў удзельнікам, а не журналістам. Я быў адзіны, хто супраціўляўся, астатнія моўчкі сыходзілі.”
XS
SM
MD
LG