Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У. Ганчарык: "Незалежныя прафсаюзы павінны змагацца, бо надзеі на ФПБ няма ніякай"


RFE/RL Апошнім часам міжнародныя структуры надаюць значную ўвагу становішчу прафсаюзаў у Беларусі. Толькі што ў Вене адбыўся кангрэс Міжнароднай фэдэрацыі мэталістаў. Гэтая арганізацыя выключыла з свайго складу беларускі Рэспубліканскі прафсаюз аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудаваньня, які ўваходзіць у Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі пад кіраўніцтвам Козіка. Акрамя таго, кангрэс прыняў адмысловую рэзалюцыю аб парушэньні правоў працоўных у Беларусі.

Цяпер у Брусэлі адбываецца паседжаньне Рады Міжнароднай канфэдэрацыі свабодных прафсаюзаў, на якім таксама плянуецца разгледзець беларускае пытаньне. Акрамя таго, напачатку чэрвеня распачне працу чарговая сэсія Міжнароднай арганізацыі працы, якая мусіць разгледзець выкананьне ўрадам Беларусі рэкамэндацыяў наконт становішча з правамі прафсаюзаў у краіне. Гэтыя рэкамэндацыі павінны быць выкананыя да 1 чэрвеня 2005 году. Чаму такая ўвага міжнародных арганізацыяў да сытуацыі з правамі прафсаюзаў у Беларусі?

...На прафсаюзныя тэмы ў новай перадачы сэрыі "Экспэртыза Свабоды" разважаюць два прафсаюзныя лідэры: Уладзімер Лазоўскі і Ўладзімер Ганчарык. [Чытаць поўны тэкст перадачы]
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG