Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унутраны крызыс не павінен паўплываць на палітыку Эўразьвязу да Беларусі


БелаПАН "Сытуацыя вакол адзінай эўрапейскай Канстытуцыі не паўплывае на працу эўраструктураў у дачыненьні да Беларусі". Пра гэта заявіла сёньня Эма Ўдвін – прэсавая сакратарка камісара Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі.

Паводле спадарыні Ўдвін, "праца [зь Беларусьсю] будзе весьціся, як і раней".

Дэпутат Эўрапарлямэнту ад Латвіі Алдзіс Кушкіс таксама выказаў упэўненасьць, што "эўрапейскі канстытуцыйны крызыс" не паўплывае на дачыненьні паміж Эўразьвязам і Беларусьсю.

(Кушкіс: ) "Беларусь сёньня стаіць высока ў міжнародным парадку дня, і ніякія крызысы ня могуць адцягнуць увагу Эўразвьвязу ад падзеяў, што адбываюцца ў Беларусі".

Дэпутат Эўрапарлямэнту ад Польшчы Богдан Кліх таксама выказаў меркаваньне, што вынікі францускага галасаваньня па Эўрапейскай Канстытуцыі "ня змогуць дэстабілізаваць працу эўраструктураў у дачыненьні да Беларусі".

(Кліх: ) "Крызыс не пацягне наступстваў. Канстытуцыя рэгулюе толькі ўнутраныя працэсы краінаў Эўрапэйскага зьвязу".

Гл. таксама • Вынікі францускага рэфэрэндуму камэнтуюць у Менску • Guardian: "Тое што французы сказалі "не!" Эўропе – такі ж парадокс, як тое, калі б расейцы адмовіліся ад гарэлкі" • Ці выкліча крызыс у Эўропе вынік францускага рэфэрэндуму?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG