Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 ахвяраў сёньняшніх самагубчых атакаў ў Іраку


БАГДАД: Як мінімум 27 чалавек загінулі ў двух самагубчых тэрактах ў горадзе Гілла. Больш як 100 чалавек былі параненыя. Цела аднаго з тэрарыстаў-самагубцаў было расцярушанае сярод групы паліцыянтаў, якія якраз дэманстравалі патрабуючы падвышэньня заробкаў. Адказнасьць за тэракт ўзяла на сябе ірацкая групоўка Аль-Кайды на чале з Абу Мусабам аль-Заркаў''і. Прадстаўнікі ўплывовай суніцкай партыі –Ірацкай Ісламскай Партыі паведамілі, што амэрыканскія вайскоўцы арыштавалі ў Багдадзе але неўзабаве вызвалілі іхнага лідэра Махсэна Абдула Хаміда. Прэзыдэнт Іраку Джалала Талабані адзначыў, што такое абыходжаньне з паважанай палітычнай фігурай « непрыймальнае». Камандаваньне сілаў ЗША ў Іраку прызнала, што гэта была памылка і выказала шкадаваньне з прычыны арышту Хаміда.
XS
SM
MD
LG