Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва Саюзу палякаў зьвярнулася да КДБ


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) накіравала ліст старшыню КДБ Беларусі і міністру унутраных справаў. У ім гаворыцца, што Галоўная управа СПБ “абурана перасьледам з боку управы КДБ Берасьцейскай вобласьці і органаў МУС старшыні Берасьцейскага аддзелу СПБ Аліны Ярашэвіч і іншых актывістаў арганізацыі”.

Сябраў Саюзу выклікаюць на допыты і спрабуюць завэрбаваць, гаворыцца ў лісьце. Кіраўніцтва СПБ просіць спыніць рэпрэсіі супраць арганізацыі, а вінаватых у гэтых дзеяньнях — прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці.

Намесьнік старшыні Саюзу палякаў Юзаф Пажэцкі патлумачыў, што кіраўнік Берасьцейскага аддзелу Аліна Ярашэвіч мусіла зьвярнуцца па дапамогу да кіраўніцтва СПБ, зважаючы на ціск з боку супрацоўнікаў спэцслужбаў і прадстаўнікоў ўладаў. Апроч іншага, у Берасьці была закрытая польская нядзельная школка. Юзаф Пажэцкі зазначае таксама, што ўлады ў розных мясьцінах Беларусі імкнуцца ўплываць на Саюз палякаў.

(Пажэцкі:) “Улада праводзіць работу па ўсёй Беларусі, размаўляюць з кіраўнікамі нашых аддзелаў, таксама дзейнічае празь мясцовую прэсу. У многіх раённых газэтах надрукавалі апошнім часам артыкулы, што датычыць нібыта нелегітымнасьці шостага зьезду СПБ. Некаторыя газэты перадрукоўваюць артыкул, які быў апублікаваны ў “Советской Белоруссии”.

Гэты артыкул спадар Пажэцкі называе пасквілем, накіраваным супраць новага кіраўніцтва СПБ.

Што датычыць газэты Саюзу палякаў “Glos znad Niemna”, дык яе ў гарадзенскай абласной друкарні па-ранейшаму не друкуюць.

Сёньня Юзаф Пажэцкі разам з галоўным рэдактарам Анджэем Пісальнікам наведалі дырэктара друкарні Пятра Мітрафанава, аднак выразнага адказу — чаму ён не друкуе газэту? — яны не атрымалі. Спадар Мітрафанаў паабяцаў "вызначыцца" заўтра пасьля абеду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG