Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці "Балтыка" даруе "Крыніцы" тры з паловай мільёны? (анонс)


Ігар Карней, Менск У Санкт-Пецярбургу абмяркоўваюцца варыянты вяртаньня запазычанасьці менскага бровару “Крыніца”. Група спэцыялістаў менскага бровару “Крыніца” выправілася ў Санкт-Пецярбург дзеля падпісаньня так званага “міравога пагадненьня” зь мясцовай піваварнай кампаніяй “Балтыка”.

Нагадаем, што “Крыніца” ўжо некалькі гадоў вінаватая расейскім вытворцам 3,5 мільёна даляраў у выглядзе штрафных санкцыяў за пратэрмінаваную выплату крэдыту, атрыманага яшчэ ў 2001 годзе. Між тым, на самой “Балтыцы” паведамілі, што заявы кіраўніцтва менскай “Крыніцы” пра міравое пагадненьне перабольшаныя і гаворка ў лепшым выпадку ідзе пра своеасаблівы “гандаль бакоў” наконт канчатковай сумы выплаты. На “Балтыцы” не выключаюць, што сума можа быць крыху адкарэктаваная, аднак пра “нулявы варыянт” гаворкі няма. У гэты час перамовы паміж прадстаўнікамі “Крыніцы” і кіраўніцтвам “Балтыкі” працягваюцца.
XS
SM
MD
LG